У Віцебску 17 студзеня раніцай у раёне моста «Металістаў» рэйсавы аўтобус «МАЗ» здзейсніў наезд на бетонную агароджу, паведамляе ДАІ Віцебскага аблвыканкама.

Рухаючыся па маршруце нумар 26 «Ціраспаль - Руба», 57-гадовы кіроўца пры спуску з маста «Металістаў» убачыў наперадзе тэхніку па ўборцы снегу. Пры тармажэнні аўтобус занесла на сустрэчную паласу і адбылося сутыкненне з агароджай. У аўтобусе знаходзілася каля 20 пасажыраў, з якіх ніхто не пацярпеў. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0