Афіцыйнае кіраўніцтва Паўднёвай Асеціі і Абхазіі аб жаданні стаць членамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Выканкам Садружнасці заяў не накіроўвала.

Пра гэта паведаміў 17 снежня журналістам выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.

«Для таго каб прыняць новыя дзяржавы, ці то Абхазія, Паўднёвая Асеція або нейкія іншыя, неабходна, каб іх прызналі ўсе цяперашнія члены СНД, і іх згода на членства новых дзяржаў», — сказаў С.Лебедзеў.

У Мінску С.Лебедзеў удзельнічае ў пасяджэнні круглага стала, на якім абмяркоўваюцца пытанні ўдасканалення дзейнасці місій назіральнікаў ад СНД падчас выбарчых кампаній у краінах Садружнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?