Учора відавочцы паведамілі парталу abw.by пра сур'ёзнае ДТЗ на праспекце Незалежнасці — насупраць Ваеннай акадэміі фура збіла салдата: «Хочацца верыць у лепшае, але, здаецца, без прыкмет жыцця. Цела ляжала ў другой паласе, як заязджаць у горад, гэта ўсё, што я паспеў убачыць, ехаў хутка», — напісаў у рэдакцыю відавочца Андрэй.

Фота abw.by

Фота abw.by

Як стала вядома abw.by, адбыўся наезд на курсанта Ваеннай акадэміі. Праз некаторы час кіраўніца прэс-службы сталічнай ДАІ Аляксандра Папова пацвердзіла факт смяротнага наезду: «Мужчына памёр. Праводзіцца праверка». 

З уласных крыніц abw.by сталі вядомыя падрабязнасці здарэння. Як паведамляе сайт, курсант 3 курса адлучыўся ў краму і быў затрыманы гарнізонным патрулём на тэрыторыі ваеннага гарадка 9-га кіламетра. Маладога чалавека патруль суправаджаў у ваенную камендатуру — стаялі на прыпынку грамадскага транспарту з боку ўезду ў горад насупраць КПП Ваеннай акадэміі.

Пры спробе суправадзіць курсанта ў аўтобус ён вырваўся і, аббягаючы аўтобус спераду, у другой паласе трапіў пад фуру. 30-хвілінныя рэанімацыйныя дзеянні не прывялі да выніку…

Следчы камітэт паведаміў наступную інфармацыю аб ДТЗ: 16 студзеня каля 12.50 26-гадовы кіроўца седлавога цягача МАN TGA, рухаючыся па пр. Незалежнасці ў Мінску, здзейсніў наезд на пешахода, які перасякаў праезную частку па-за пешаходным пераходам. У выніку ДТЗ 19-гадовы малады чалавек памёр у машыне хуткай дапамогі. У дачыненні да кіроўцы заведзеная крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК РБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?