Па дадзеных следства, 58-гадовы кіраўнік УП «Палац спорту» з 2012 па 2018 год атрымліваў ад прадстаўнікоў розных суб'ектаў гаспадарання ў якасці хабару грошы за станоўчае вырашэнне пытанняў аб арэндзе памяшканняў і абсталявання.

У лютым мінулага года пры спробе атрымання чарговага хабару на дзве тысячы рублёў ён быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ.

Па выніках расследавання ўстаноўлена 178 эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці. Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, агульная сума незаконна атрыманых узнагарод склала больш за 78 тысяч рублёў. Накладзены арышт на маёмасць абвінавачанага на агульную суму больш за 370 тысяч рублёў.

Дзеянні службовай асобы кваліфікаваныя следствам па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку «атрыманне хабару», «крадзеж, шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі», «махлярства». Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай, паведамляе СК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0