17.01.2019 / 20:17

Насцю Рыбку затрымалі ў Маскве 16

Насцю Рыбку (Анастасія Вашукевіч) і Алекса Лэслі (Аляксандр Кірылаў), дэпартаваных з Тайланда, затрымалі ў аэрапорце ў Маскве. Пра гэта паведамляе The Bell са спасылкай на сваяка і знаёмага маладых людзей. Іх абвінавачваюць ва ўцягванні ў заняцце прастытуцыяй.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў з пасведчаннямі МУС затрымалі іх адразу пасля прызямлення ў Шарамеццева. Разам з імі затрымалі яшчэ некалькіх чалавек.

17 студзеня Рыбку разам з іншымі асуджанымі па справе аб арганізацыі нелегальнага сэкс-трэнінгу дэпартавалі з Тайланда.

Чытайце таксама: Насця Рыбка мае намер пайсці ў прэзідэнты, каб разняволіць Беларусь у пытаннях сэксу?

4
123 / Адказаць
17.01.2019 / 20:28
Завярбуюць Насцюху, будзе прарасейскі кандыдат на выбарах.
7
Axel Justas / Адказаць
17.01.2019 / 20:45
Свабоду кандыдату ў прэзідэнты!!!!
5
Ян Севярын Бакей / Адказаць
17.01.2019 / 20:55
нават калі з дапамогаю рыбкі нейкія кракадзілы зьелі Дзерыпаску (ну, ці аджалі бізнэс на некалькі мільярдаў...), самай лагічнай падзякаю рыбцы будзе тое, што кракадзілы ёю закусяць - каб іншым рыбкам было непавадна думаць, што яны велькія, дарослыя,могуць гуляцца ў іграх кракадзілаў як самастойныя велічыні...
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру