Да 80-гадовай жыхаркі Магілёва падышоў невядомы і папрасіў абмяняць 50 даляраў на 100 рублёў. Дома пенсіянерка выявіла падман — купюра аказалася сувенірнай, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Мужчына папрасіў яе памяняць грошы, аргументуючы тым, што спяшаецца і не можа знайсці абменны пункт.

Ім аказаўся 46-гадовы, раней судзімы за махлярства магілёвец, які знаходзіцца на ўліку.

Матэрыял перадалі ў Магілёўскі міжраённы аддзел СК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0