Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін вечарам 17 студзеня прыляцеў з візітам у Бялград. На вуліцах горада яго сустракалі прыхільнікі збліжэння Сербіі з Расіяй. Сербская тэлерадыёкампанія РТС паведамляе, што агульная колькасць людзей, якія прыйшлі сустракаць Пуціна, склала ад 120 да 130 тысяч чалавек. Сустрэча адбывалася каля храма святога Савы.

Каментары