Магутны выбух прагрымеў на тэрыторыі паліцэйскай акадэміі ў калумбійскай сталіцы Багаце. Паводле папярэдніх звестак, 87 чалавек пацярпелі, 11 загінулі, паведамляе мясцовае выданне El Heraldo.

Інцыдэнт адбыўся каля дзесяці раніцы па мясцовым часе (каля шостай па Мінску), калі праходзіла ўрачыстае мерапрыемства для курсантаў. На тэрыторыю навучальнай установы заехаў грузавік, начынены выбухоўкай. У яго кузаве было каля 80 кілаграмаў выбуховых рэчываў. Ахова адмовілася адчыняць вароты, таму зламыснік набраў хуткасць і пратараніў сцяну.

Кіроўцам быў 57-гадовы мужчына. Іншых падрабязнасцяў пакуль няма.

Прэзідэнт Калумбіі Іван Дуке назваў гэта «вар'яцкім тэрарыстычным актам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0