Тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за выбух жылога дома і маршруткі ў расійскім Магнітагорску. Пра гэта паведамляе арганізацыя Site Intelligence Group, якая адсочвае інфармацыю пра дзейнасць тэрарыстаў.

Телеграм-канал Directorate 4 таксама пацвярджае гэтую інфармацыю са спасылкай на публікацыю ў газеце Al Naba.

Выбух у жылым дзесяціпавярховым доме ў Магнітагорску адбыўся раніцай 31 снежня. У выніку абрушэння пад'езда дома загінулі 39 чалавек. Паводле афіцыйнай інфармацыі,прычынай абвалу стаў выбух бытавога газу.

1 студзеня ў Магнітагорску загарэлася і ўзарвалася маршрутка, як заяўлялі ў МУС, з-за няспраўнасці газавага абсталявання. У выніку загінулі тры чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0