Фота СК

Фота СК

У Гомелі распачата справа па факце крадзяжу прадуктаў харчавання для школьных сталовых работнікамі КУП «Гомельскі гарадскі камбінат школьнага харчавання», паведамляе СК.

Так, загадчыца склада камбіната школьнага харчавання па папярэдняй змове з іншымі работнікамі, а таксама ІП здзейсніла крадзеж прадуктаў, якія прызначаліся для арганізацыі харчавання гомельскіх школьнікаў.

Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманыя 11 чалавек, у тым ліку загадчыца склада, кладаўшчык, таваразнаўца, загадчыкі вытворчасцю ўстаноў адукацыі Гомеля. Фігуранты падазраюцца ў прысваенні вялікай колькасці прадуктаў, «накіраваных» па дакументах у школы. Вырашаецца пытанне аб ужыванні да затрыманых меры стрымання.

Накладзены арышт на дарагі аўтамабіль, які належыць непрацуючай дачцэ загадчыцы склада камбіната. Праводзіцца дакументаванне ўсіх злачынных эпізодаў, высвятляецца колькасць скрадзенага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0