Два знішчальнікі-бамбардзірошчыкі Су-34 сутыкнуліся на Далёкім Усходзе пад Камсамольскам-на-Амуры, паведаміла інфармаваная крыніца ТАСС.
Самалёты зніклі з радараў падчас палётаў. Адзін Су-34 пасля сутыкнення зваліўся ў мора, лёс другога невядомы.
Па дадзеных «Інтэрфакса», пілотам удалося катапультавацца, яны жывыя.
«Правяраецца версія, што пілоты маглі не разлічыць бяспечную адлегласць паміж дзвюма машынамі, або тэхнічна адбылася няштатная сітуацыя і два самалёты, як мяркуецца, маглі сутыкнуцца», — сказала крыніца агенцтва ў экстранных службах.