На групе інданэзійскіх астравоў жыве некалькі відаў кракадзілаў, якія рэгулярна нападаюць на людзей. Фота: wikipedia.org, месца здымкі — Усходні Тымор.

На групе інданэзійскіх астравоў жыве некалькі відаў кракадзілаў, якія рэгулярна нападаюць на людзей. Фота: wikipedia.org, месца здымкі — Усходні Тымор.

Як паведамляецца, гэта адбылося на ферме па вырошчванні жэмчугу, на якой 44-гадовая Тува працавала начальнікам лабараторыі, і дзе незаконна змяшчалася чатырохметровая рэптылія. Трагедыя адбылася 10 студзеня, калі жанчына карміла жывёлу.

Кракадзіл вагой 700 кг па імені Меры адкусіў ёй руку і значную частку жывата.

Першапачаткова паведамлялася, што рэптылія зацягнула Тува да сябе ў басейн, аднак прадстаўнікі мясцовага таварыства аховы прыроды мяркуюць, што яна туды ўпала выпадкова.

Калегі выявілі яе знявечанае цела толькі на наступную раніцу.

Прадстаўнік агенцтва па ахове прыродных рэсурсаў Паўночнага Сулавесі Хендрыкс Рундэнган распавёў, што некалькі разоў у мінулым спрабаваў трапіць на тэрыторыю фермы, каб забраць кракадзіла, але яго не пускалі.

Кракадзіла, чыя даўжыня складае каля 4,5 м, абязрушылі пры дапамозе вялікай дозы снатворнага і адвезлі ў запаведнік.

Паліцыя пачала пошук гаспадара фермы і кракадзіла.

На групе інданезійскіх выспаў жыве некалькі відаў кракадзілаў, якія рэгулярна нападаюць на людзей і забіваюць іх, паведамляе France-Presse.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?