Скрыншот відэа Бі-бі-сі
Муж каралевы Лізаветы II прынц Філіп трапіў у дарожную аварыю, паведаміў Букінгемскі палац.
Паведамляецца, што 97-гадовы герцаг Эдынбургскі не пацярпеў у інцыдэнце, які адбыўся непадалёк ад каралеўскага Сандрынгемскага палаца ў графстве Норфалк.
Букінгемскі палац паведаміў, што аварыя адбылася з удзелам яшчэ аднаго аўтамабіля, а на месцы здарэння працуе паліцыя.
Прынц Філіп сам знаходзіўся за рулём аўтамабіля Range Rover. Інцыдэнт адбыўся, калі ён выязджаў на трасу А149.
Па словах відавочцаў, у выніку аварыі аўтамабіль герцага перакуліўся.