«У адзін дзень тры чалавекі памерлі», — пахваліўся у інтэрв'ю мітрапаліт.

Гэтыя словы пра метады рашэння маёмасных канфліктаў манастыра з майстрамі-рэстаўратарамі музея, якія былі 20 гадоў таму, нарабілі шуму ўжо цяпер. Рэлігіязнаўца Андрэй Кавалёў кажа, што такія выказванні супярэчаць асновам кананічнага праваслаўя. «Яго словы пра тое, што ён пракляў людзей, а яны памерлі — падпадаюць пад вызначэнне «магізм». Гэта не мае нічога агульнага з праваслаўнай царквой. Праваслаўны мітрапаліт Маскоўскага патрыярхата кажа аб магіі», — адзначае спецыяліст. На яго думку, пасля гэтых заяў Паўла павінны былі б адлучыць ад царквы. «Царква Хрыстова жыве па пэўных законах — канонах, гэта каноны святых апосталаў і сабораў. Каноны асуджаюць магізм і тых людзей, якія займаюцца магіяй, па канонах адлучваюць ад царкоўных зносін», — кажа эксперт.

Былы мітрапаліт УПЦ МП Аляксандр Драбінка глядзіць на сітуацыю інакш і лічыць, што уладыку Паўлу варта лячыцца: «Магчыма, гэта наступствы хваробы дыябету, з аднаго боку. З іншага — у такіх выпадках павінны праходзіць нейкую медыцынскую экспертызу». А вось юрыст Дзіна Дрыжакова раіць ісці ў суд, бо да такога праклёну можна прымяніць артыкул аб распальванні рэлігійнай нянавісці. «Па-мойму, да пяці гадоў пазбаўлення волі», — кажа юрыст.

Журналісты знайшлі людзей, якім у пачатку 2000-х пагражаў намеснік. Таццяна Кроха 30 гадоў працавала экскурсаводам у лаўры і кажа, што праклёны чула часта. «Ён праклінаў многіх людзей. Спачатку трое, потым да вечара яшчэ чалавек — гэта глупства. Абсалютнае. Хутчэй пра гэта раскажа Бярозкін, які там быў і якому майстэрню разбурылі», — кажа яна.

Цэлы і здаровы Аляксандр Бярозкін гадамі працуе рэстаўратарам у лаўры, яшчэ напярэдадні ён быў згодны гаварыць на камеру пра тое, як яго праклінаў Павел, але ў апошні момант перадумаў. «Ён проста хворы чалавек, няма сэнсу гэтым займацца — яго ўсё роўна здымуць ў найбліжэйшыя дні. Я не хачу пра гэтага чалавека нешта казаць, гэта глупства. Калі мы з ім біліся, гэта адно было», — растлумачыў рэстаўратар.

Бярозкін судзіцца адносна старажытных праклёнаў Паўла не збіраецца. Зараз кіраўнік лаўры знаходзіцца пад следствам СБУ за распальванне міжрэлігійнай нянавісці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?