40-гадовы мужчына і 54-гадовая жанчына былі ў гасцях. Выпівалі.
Бяда здарылася на роўным месцы, піша гродзенская абласная міліцыя.
Добра выпіўшы, мужчына не ўтрымаўся на нагах і ўпаў на жанчыну, пры гэтым сваім целам зламаў ён абедзве косткі галёнкі.
Распачата крымінальная справа па артыкуле «Прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці».