Пры такіх тэмпах уцёкаў ад рубля золатавалютныя запасы Беларусі скароцяцца на мільярд даляраў за адзін месяц.

Паводле вынікаў гандлю на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра не змяніўся, еўра і расейскі рубель падраслі да 3107 і 79,9 рублёў за адзінку адпаведна.

Каб утрымаць курсу на такіх узроўнях Нацбанку прыйшлося пайсці на рэкордныя інтэрвенцыі. Попыт на даляры перавышаў прапанову на 55 млн, на еўры — на 10 млн, на расейскія рублі — на 112 млн. Разам у пераліку на даляры гэта складае каля 73 мільёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?