Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы напярэдадні 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы, на якой прысутнічалі міністры замежных спраў, што ў розны час узначальвалі МЗС Беларусі, піша БелТА.

«У апошні час (вы, напэўна, чуеце) і мяне, і асабліва Уладзіміра Уладзіміравіча Макея абвінавачваюць не ў тым курсе, які мы праводзім у замежнай палітыцы. Нашы браты расіяне гавораць, што мы ўжо занадта празаходнія. На Захадзе нас крытыкуюць за залішні крэн у бок Расійскай Федэрацыі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка распавёў пра тое, што яго асабліва трывожыць, і, паводле яго слоў, справа не ў падатковым манеўры, які праводзіцца ў нафтавай сферы Расіі. «Перажывём мы яго.

Мне не зусім зразумелыя (думаю, прыйдзецца задаць пытанні кіраўніцтву Расіі) некалькі атак на Беларусь у СМІ. Няхай навобмацак пакуль, але тыпу таго: «Бацька-1», «Бацька-2», «Бацька- 3»… Але калі тады яны ў мяне хацелі знайсці нейкія грошы і забраць. Няхай знойдуць і забяруць. Я абсалютна чысты і сумленны перад вамі. Насцярожвае тое, што яны спрабуюць нас ужо сутыкнуць з расіянамі», - заявіў ён.

У гэтых адносінах кіраўнік дзяржавы згадаў выпадак, які атрымаў розлагас у інтэрнэце, а затым быў выкарыстаны ў расійскіх СМІ ў якасці спробы праілюстраваць нападкі на рускіх людзей у Беларусі.

«Вы ведаеце ў інтэрнэце гэты выпадак, калі нехта ў метро зладзіў канфлікт з нейкім чалавекам, і ўсё гэта хуценька было паднесена (як быццам з Расіі замовілі) як тое, што ў нас здзяйсняюцца нападкі на рускіх людзей. Калі я прачытаў гэта, неадкладна даручыў разабрацца. Я разумею, што ўсякія могуць быць выпадкі. Аказваецца, там рускімі, як яны кажуць, і не пахла. Гэта канфлікт двух беларусаў. Інакш не скажаш. Прытым ён хутка быў зняты на відэа (цяпер гэта проста робіцца) і укінуты ў інтэрнэт. І яны (расійскія СМІ) за гэта ухапіліся. Аказваецца, адзін беларус, які калісьці быў асуджаны (супрацоўнік АМАПа, за хабар быў пасаджаны, выйшаў з турмы). Другі быў таксама беларус паўадмарожаны. І завязалася бойка. Прычым тут рускія?!» - распавёў падрабязнасці таго, што адбылося, Аляксандр Лукашэнка.

«Я гэта кажу да таго, каб вы разумелі маю пазіцыю: нас не атрымаецца сутыкнуць — беларусаў з расіянамі. Не толькі з рускімі. Наогул з расіянамі. Гэта не той шлях, каб неяк атрымаць у Расіі камусьці ад гэтага дывідэнды. Не атрымаецца. Я ўжо груба казаў калісьці: мы самі рускія, нас немагчыма сутыкнуць адзін з адным, беларус — гэта рускі са знакам якасці (я яшчэ 20 з лішнім гадоў таму сказаў). На гэтай тэме пагуляць - гэта вельмі небяспечна», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Я часам задаю гэтае пытанне сам сабе, але сёння скажу публічна: няўжо камусьці ў Расіі Украіны не хапае? Няўжо трэба абавязкова стварыць праблему на роўным месцы? Ну няма ў вас магчымасці кампенсаваць нам страты ад гэтага падатковага манеўру. Гасподзь з вамі.

Мы ж у вас не адбіраем ваш тавар. Гандлюеце вы нафтай, газам, якія госпад туды паклаў у нетры, і свідравіны мы бурылі ў свой час. Уладзіміру Уладзіміравічу (Пуціна) пра гэта казаў на апошняй сустрэчы. Кажу: не забывай, у тыя савецкія часы, калі мы пад стол з табой хадзілі, адсюль (з Беларусі) лёталі чартары, і вахтавым метадам бурылі свідравіны — нафтавыя і газавыя. І яны сёння яшчэ працуюць», - заявіў беларускі кіраўнік.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Беларусь не просіць грошай, а настойвае на роўных умовах.

«Мы ў стане іх (грошы) зарабіць. Калі мы стварылі агульны рынак, мы, невялікая краіна, і гігант Расія. Вы што, баіцеся канкурэнцыі? Давайце на гэтым рынку канкураваць. Не - трэба палкі ў колы. Па-другое, усе дагаворы, якія мы падпісвалі … мы што патрабавалі - роўных умоў. Дзе гэтыя роўныя ўмовы? Вось адзінае, што мы патрабуем. На іх прынцыпах канкурэнцыя. Яны (расейскі бок) больш прасунутыя ў рынку. і роўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання і людзей. і мы сваё шчасце будзем шукаць на роўных умовах», - сказаў ён.

Што да спробаў сутыкнуць беларусаў з расіянамі, Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што гэта недапушчальна і можа прывесці да эскалацыі сітуацыі.

«Калі толькі гэта тэма становіцца актуальнай, асабліва ў расійскіх СМІ, то заўтра нават калі ў Беларусі не будзе адмарозкаў, якія будуць біць рускіх, нам іх падкінуць. Вы ведаеце - з любой краіны нам іх падкінуць, каб гэтыя відэа ўвесь час былі ў інтэрнэце. А яны з інтэрнэту, не разабраўшыся, будуць укідваць на асноўныя каналы ў Расіі. Вось у чым небяспека - эскалацыі гэтага працэсу «, - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Гэта не пройдзе ў Беларусі, не атрымаецца. А калі, не дай бог, такія факты будуць, жэстачайшая будзе рэакцыя. Праваахоўныя органы атрымалі адпаведнае ўказанне спыняць падобныя рэчы самым жорсткім чынам і разбірацца», - рэзюмаваў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0