18.01.2019 / 14:46

Лукашэнка пра канфлікт з «казаком» у метро: Былы амапавец супраць іншага напаўадмарожанага беларуса. Там рускімі і не пахла 21

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з нагоды 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы выказаўся наконт канфлікту ў мінскім метро, паведамляе БелТА.

У Мінску хлопец выгнаў «казака» з вагона метро, канфлікт трапіў на ВІДЭА

«Вы ведаеце ў інтэрнэце гэты выпадак, калі нехта ў метро зладзіў канфлікт з нейкім чалавекам, і ўсё гэта хуценька было паднесена (як быццам з Расіі замовілі) як тое, што ў нас здзяйсняюцца нападкі на рускіх людзей. Калі я прачытаў гэта, неадкладна даручыў разабрацца. Я разумею, што ўсякія могуць быць выпадкі. Аказваецца, там рускімі, як яны кажуць, і не пахла.

Гэта канфлікт двух беларусаў. Інакш не скажаш. Прытым ён хутка быў зняты на відэа (цяпер гэта проста робіцца) і ўкінуты ў інтэрнэт. І яны (расійскія СМІ) за гэта ўхапіліся. Аказваецца, адзін беларус, які калісьці быў асуджаны (супрацоўнік АМАПа, за хабар быў пасаджаны, выйшаў з турмы). Другі быў таксама беларус напаўадмарожаны. І завязалася бойка. Прычым тут рускія?!»

— распавёў падрабязнасці Аляксандр Лукашэнка.

«Я гэта кажу да таго, каб вы разумелі маю пазіцыю: нас не атрымаецца сапхнуць — беларусаў з расіянамі. Не толькі з рускімі. Наогул з расейцамі. Гэта не той шлях, каб неяк атрымаць у Расіі камусьці ад гэтага дывідэнды. Не атрымаецца. Я ўжо груба казаў калісьці: мы самі рускія, нас немагчыма сутыкнуць адзін з адным, беларус — гэта рускі са знакам якасці. На гэтай тэме пагуляць - гэта вельмі небяспечна», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

2
Адыкватник) / Адказаць
18.01.2019 / 15:11
Сказ Аб тым як асуджаны з адмароджаным пабилися)))) шуму былооо оо..
только не ясно дзе у их знак якасти???
6
Vox Populi / Адказаць
18.01.2019 / 15:13
Ох уж гэтыя амапаўцы-змагары... чакайце, а хто з іх хто??
34
Элтон Макс / Адказаць
18.01.2019 / 15:19
Русские это уже почти ругательное слово. Зачем его публично употреблять.
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру