Цяпер усё гэта будзе зроблена за вас аўтаматычна пры дапамозе бота «Паркун» (зайдзіце ў тэлеграм, увядзіце логін @parkun_by_bot у пошук і карыстайцеся).
Дастаткова націснуць «Старт», проста ў тэлеграме ўвесці свае прозвішча і імя, адрасы, дадаць фотаздымкі з фіксацыяй парушэння і націснуць кнопку «адправіць у ДАІ». Пацверджанне таго, што ўсё атрымалася, прыйдзе на вашу электронную скрынку.
«Я натхніўся існуючымі вось тут крокамі па прыцягненні да адказнасці парушальнікаў паркоўкі і вырашыў трохі аўтаматызаваць працэс. Напісаны мной бот сам адпраўляе звароты ў ДАІ ад імя карыстальніка», — падзяліўся з «НН» малады чалавек, які папрасіў не раскрываць яго імя.
У будучыні праграміст хоча пашырыць фунцыянал бота на ўсю Беларусь, а не толькі на Мінск (хоць у сталіцы, канечне, праблемы з паркоўкай самыя адчувальныя). А таксама плануе дадаць беларускі шаблон, каб бот мог адпраўляць звароты ў ДАІ не толькі на рускай мове.
Яшчэ з парушальнікамі прама зараз мінчукі змагаюцца пры дапамозе петыцыі.
Чытайце таксама: