П'яны мінчук збіў жонку і пагражаў міліцыі самагубствам. Яго прыйшлося затрымліваць з АМАПам, паведамляе Фрунзенскае РУУС.

Міліцыянты паспрабавалі пагаварыць з мужчынам, супакоіць яго, але той зачыніўся ў кватэры і сказаў, што калі хоць нехта да яго зойдзе, ён выкінецца з акна. У кватэры знаходзілася зброя, якую ён таксама збіраўся выкарыстоўваць. Прынялі рашэнне выклікаць супрацоўнікаў АМАП.

У гэты час участковы, што прыехаў з нарадам, знайшоў сяброў мужчыны і папрасіў іх пагаварыць з ім. Аднак прыяцелі нічым не змаглі дапамагчы. Мужчыну гэта толькі падбухторыла на новыя пагрозы — парэзаць сябе. Праз паўгадзіны ўчастковаму ўдалося ўгаварыць жонку пагутарыць з мужам. Той пагадзіўся ўпусціць жонку, але заявіў, што працягне яе збіваць. Замест жанчыны ў кватэру ўвайшлі байцы АМАПу.

Мужчыну прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за прычыненне цялеснага пашкоджання жонцы і супраціўленне супрацоўнікам міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0