Фота з сайту milinkevich.org

Фота з сайту milinkevich.org

З чацвертае спробы. Рух за Свабоду стаў першай значнай апазіцыйнай структурай, зарэгістраванай за апошнія 8 гадоў.

17 снежня Аляксандра Кавальца выклікалі ў Міністэрства юстыцыі, дзе яму ўручылі пасведчанне аб рэгістрацыі Руху за Свабоду. Гэта была поўная нечаканасць для актывістаў руху, лідэрам якога з’яўляецца былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч. Цяпер афіцыйная назва Руху будзе гучаць як Праваабаронча-асветніцкае грамадскае аб’яднанне Рух за Свабоду.

Дакументы на рэгістрацыю прыхільнікамі Мілінкевіча падаваліся ажно чатыры разы, але Мін’юст увесь час знаходзіў нейкія зачэпкі, каб адмовіць. Разам з тым, кіраўніцтва Руху настойліва працягвала гнуць сваю лінію. Кавалец заяўляў, што дакументы будуць падавацца да той пары, пакуль рэгістрацыя не будзе атрыманая.

Намеснік старшыні Руху за Свабоду Юрась Губарэвіч кажа: «Дакументы былі пададзеныя бездакорнымі і фармальна адмовы не павінна было быць. Спадзяюся, што гэты выпадак не стане адзінкавы і будуць задаволеныя заявы іншых дэмакратычных арганізацый, якія падалі дакументы на рэгістрацыю».

Беларускія ўлады працягваюць выконваць патрабаванні Еўрасаюзу. Следам за вызваленнем палітвязняў і вяртаннем у дзяржаўныя сістэмы распаўсюду дзвюх незалежных газет, рэгістрацыю атрымала адна з найбольш шматлікіх палітычных сіл у краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?