Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што ў Беларусь ідзе прыток зброі з зоны канфлікту ва Украіне. Прычым ідзе ён не праз украінска-беларускую мяжу.
«І што самае страшнае (нас расіяне часам папракаюць: вось, у вас там праз мяжу…), праз расійскую мяжу [між зонай канфлікту і Расіяй] ідуць, а потым да нас заходзяць праз адкрытую беларуска-расійскую мяжу. Зразумела, гэта камусьці трэба. Проста так жа вазіць не будуць з рызыкай. яно камусьці тут трэба. І мы ўжо ўбачылі, каму яно трэба было», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Гэтая заява была зробленая сёння на сустрэчы напярэдадні 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы, на якой прысутнічалі міністры замежных спраў, што ў розны час узначальвалі МЗС, піша БелТА.