Беларускія памежнікі ў 2018 годзе канфіскавалі больш за 170 адзінак зброі і звыш 1,6 тысячы боепрыпасаў. Пра гэта БелТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
На 1 студзеня 2019 года органы памежнай службы выявілі 172 адзінкі зброі, у тым ліку на ўкраінскім участку 76 адзінак. Таксама за ўвесь 2018 год органы памежнай службы выявілі больш за 1,6 тысячы штук боепрыпасаў, у тым ліку на ўкраінскім участку — больш за 800.