Белпошта абвяшчае конкурс-галасаванне на найлепшую паштовую марку 2018 года з 28 студзеня па 28 лютага 2019 года.

Для гэтага неабходна:

1. Зайсці на сайт РУП «Белпошта» ў раздзел «Філатэлія» http://www.belpost.by/stamps/best-stamp-2018/, спампаваць бланк анкеты, запоўніць яго, адзначыўшы нумар найбольш упадабанай паштовай маркі або паштовага блока, і даслаць на электронны адрас [email protected];

2. Наведаць любое аддзяленне паштовай сувязі краіны, дзе можна азнаёміцца з умовамі конкурсу і запоўніць прапанаваную анкету. Разборліва запоўненую анкету з паметкай «Конкурс» накіраваць па адрасе: Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта», пр. Незалежнасці, 10, 220050, г. Мінск.

Найлепшай будзе прызнана тая паштовая марка альбо блок, за якую прагаласуе большасць удзельнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0