Стагоддзе беларускай дыпламатычнай службы, пачатак якой быў пакладзены ў студзені 1919 года, з'яўляецца важнай гістарычнай вяхой для Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў віншаванні, якое Аляксандр Лукашэнка адрасаваў работнікам дыпламатычнай службы з нагоды юбілею. Тэкст віншавання на ўрачыстым мерапрыемстве агучыў прэм'ер-міністр Сяргей Румас.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што Міністэрства замежных спраў і надалей застанецца на перадавой барацьбы за суверэнітэт і рэальную незалежнасць, павышэнне ролі Беларусі ў свеце. Ён павіншаваў супрацоўнікаў МЗС і замежных устаноў Беларусі з юбілеем і пажадаў ім моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у дзейнасці на карысць Радзімы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?