У Мінску ў Вялікім тэатры оперы і балета адбыўся сход з нагоды 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы.
Акрамя кіраўніцтва і супрацоўнікаў міністэрства, у мерапрыемстве ўзялі ўдзел экс-міністры замежных спраў Беларусі, шматлікія ганаровыя госці і сябры ведамства. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся кіраўнік МЗС Уладзімір Макей, прадстаўнікі беларускага палітычнага істэблішменту. Гасцям прадставілі святочны канцэрт.
Кіраўнікі МЗС у розныя гады: Мартынаў, Хвастоў, Латыпаў, Макей, Антановіч, Сянько, Краўчанка
Вітанне ад Аляксандра Лукашэнкі зачытаў прэм'ер-міністр Сяргей Румас.
Віктар Лукашэнка
Уладзімір Макей і Віктар Лукашэнка
Валер Варанецкі і Лідзія Ярмошына
Андрэй Жышкевіч, Васіль Мацюшэўскі
Намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі
Міністр гандлю Уладзімір Калтовіч
Міністр аховы здароўя Валерый Малашка
Намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас.
Пасол Беларусі ў Францыі Ігар Фісенка