19.01.2019 / 00:08

У чым сакрэт даўгалецця жыхароў Акінавы? Здаецца, навукоўцы знайшлі адказ 8

Жыхары астравоў Акінава ва Усходне-Кітайскім моры (Японія) маюць самую вялікую працягласць жыцця сярод усіх на Зямлі. Больш за тое, пераважная большасць жыве з вельмі добрым здароўем. Навукоўцы лічаць, што ўвесь сакрэт — у высокавугляводнай дыеце.

На кожныя 100 000 жыхароў Акінавы прыпадае 68 доўгажыхароў. Нават па стандартах Японіі гэта вельмі шмат — у акінаўцаў на 40% вышэйшыя шанцы дажыць да 100-годдзя, чым у іншых японцаў.

Навукоўцы патрацілі дзесяцігоддзі, спрабуючы раскрыць сакрэты даўгалецця акінаўцаў — як у іх генах, так і ў ладзе жыцця. І адзін з самых цікавых фактараў, які нядаўна прыцягнуў увагу навукоўцаў, — гэта незвычайна высокія суадносіны вугляводаў да бялкоў у акінаўскай дыеце. Пры гэтым галоўнай крыніцай калорый для жыхароў Акінавы з'яўляецца батат (салодкая бульба).

«Гэта поўная супрацьлегласць сучасным папулярным дыетам, якія прапагандуюць дыету з высокай колькасцю бялку і нізкай колькасцю вугляводаў», — кажа Саманта Солан-Б'ет, якая даследуе пытанні харчавання і старэння ва ўніверсітэце Сіднея.

Дык ці могуць «суадносіны Акінавы» — вугляводы да бялку 10:1 — быць сакрэтам доўгага і здаровага жыцця?

Солан-Б'ет правяла серыю даследаванняў, прысвечаных уплыву складу ежы (але не колькасці) на старэнне жывёл, і яе каманда пастаянна выяўляе, што дыета з высокай колькасцю вугляводаў і нізкай колькасцю бялку павялічвае працягласць жыцця розных відаў, а яе апошняе даследаванне паказала, што яна памяншае некаторыя прыкметы старэння мозгу. Дзіўна, але яны выявілі, што аптымальныя суадносіны складаюць 10 частак вугляводаў да адной часткі бялку — тое ж самае, што і так званыя «суадносіны Акінавы».

19
вася чэсных / Адказаць
19.01.2019 / 03:00
Только у меня возникло ощущение, что группа учёных выбила грант под "проблему долголетия" и теперь нежится на теплых островах старательно изучая диету местных жителей в прибрежных кафе и ресторанах? Остапы Бендеры от науки. Результаты то какие? Написали отчёт о догадках для нового гранта и дальше будут греть пузо на пляже.
2
Ян Севярын Бакей / Адказаць
19.01.2019 / 08:14
некалі чытаў такога ж кшталту журналісцкую зацемку пра народ хундза ў Гімалаях, поўнач Індыі. яны нібыта знакамітыя тым, што ў іх мужчыны за 90 гадоў,а то і пад 100,штогод робяць паломніцтвы праз усю Індыю , на самы поўдзень,сотні  ці нават тысячы кіламетраў па джунглях, пеша, з грузам ахвяраў храму.... Па інтуіцыі аддаў бы ім пальму першынства ў колькасьці доўгажыхароў перад акінаўцамі - там , акрамя адмысловай дыеты з садавіны-гародніны яшчэ чыстая вада з таючых горных ледавікоў, чыстае горнае паветра, рэгулярныя фізічныя нагрузкі пры перамяшчэньні па гарах.(Вось толькі ня ведаю, ці існуе такі народ, ці гэта журналісцкая дадумка)
2
Раман / Адказаць
19.01.2019 / 08:22
Я так i думау
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру