19.01.2019 / 12:11

Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Таццяну Мархель з 80-годдзем 1

Фота: Максім Шумілін, kultprosvet.by

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Таццяну Мархель з юбілеем.

«Вы набылі вядомасць як пранікнёная і таленавітая актрыса, творчасць якой заўсёды знаходзіць удзячны водгук у сэрцах шматлікіх паклоннікаў. Створаныя вамі незабыўна кранальныя і эмацыянальныя вобразы вылучаюцца глыбокім гуманістычным зместам, самабытнасцю народных характараў і багатым унутраным светам», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўклад Таццяны Мархель у стварэнне і захаванне традыцый беларускага тэатральнага мастацтва — узор найвышэйшага служэння нацыянальнай культуры.

Таццяна Рыгораўна Мархель нарадзілася ў вёсцы Шпакоўшчына Смалявіцкага раёна. Працавала ў Гродзенскім і Магілёўскім абласных драматычных тэатрах, з 1970 у Беларускім тэатры імя Я. Коласа, з 1987 у Тэатры-студыі кінаакцёра, з 1994 у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. «Быць акторкай — гэта вялікая праца… і шчасце, калі заканчваецца выступ, паўсюль воплескі гледачоў, а ты адчуваеш, што ўсё сышлося!» — цытуе Таццяну Мархель сайт kultprosvet.by.

0
Ян Севярын Бакей / Адказаць
19.01.2019 / 12:51
прыгадаўся чамусьці анекдот : " хто такі Леанід Брэжнеў? Ды так, дробны палітычны дзеяч часоў росквіту Алы Пугачовай...."  Але сапраўды, толькі гісторыкі-профі могуць адразу назваць, хто быў кіраўніком Царства Польскага ці генерал-губернатарам Віленскім ў часы  Адама Міцкевіча...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру