19.01.2019 / 14:16

У Калінкавічах знойдзены згарэлы аўтамабіль таксі, а непадалёк — мёртвы кіроўца ФОТА 1

Сёння раніцай, а 7.53, у аператыўна-дзяжурную службу Калінкавіцкага РАУС паступіла паведамленне МНС пра тое, што ў лясным масіве ў канцы вул. Лясной ў Калінкавічах гарыць аўтамашына таксі. На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.

Падчас тушэння пажару супрацоўнікі міліцыі рабілі спробы патэлефанаваць кіроўцу, аднак той не адказваў. Пачалі яго шукаць. Аператыўнік райаддзела міліцыі падчас праверкі вёскі Гулевічы знайшоў цела кіроўцы.

Падчас далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Калінкавіцкага РАУС быў вызначаны падазраваны — 25-гадовы жыхар Калінкавічаў, які нідзе не працуе, раней не судзімы, але неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

На месцы злачынства працуе следча-аператыўная група.

nn.by

5
Чеснок / Адказаць
19.01.2019 / 16:54
Я вижу отличной идеей сегрегацию. Надеть на всех судимых браслеты. Допустим приближается к вам на 100 метров маньяк, педофил или насильник и вы получаете уведомление по смс. Приближается к таксисту на 5 метров бывший серийный убийца - таксист получает уведомление и уже решает обслуживать его или нет. Вижу одни плюсы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру