У вёсцы Ужанка Нясвіжскага раёна 18 студзеня ўвечары 25-гадовая жыхарка Нясвіжа на Renault Sandero наехала на чалавека, які пераходзіў дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе і быў пазначаны флікерамі.

З закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і пераломамі 59-гадовы мясцовы жыхар быў дастаўлены ў рэанімацыю. 19 студзеня раніцай ён памёр.

Пра гэта і яшчэ некалькі ДТЗ за мінулыя суткі паведаміў афіцыйны прадстаўнік УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама Сяргей Чабатароў.

У Маладзечанскім раёне каля 16.45 гадзін на 50-км дарогі Р-28 Мінск—Маладзечна—Нарач ў вёсцы Краснае 64-гадовы мясцовы жыхар на Volkswagen Golf наехаў на нерэгуляваным пешаходным пераходзе на 78-гадовая жыхарку Маладзечанскага раёна. Пенсіянерка атрымала цялесныя пашкоджанні, пасля аказання медыцынскай дапамогі адпушчана дадому.

У Барысаве каля 18:50 на вуліцы Чапаева 32-гадовы мясцовы жыхар на Mitsubishi Carisma наехаў на нерэгуляваным пешаходным пераходзе на 74-гадовую барысаўчанку. Пенсіянерка шпіталізаваная ў рэанімацыю. Яна не была пазначаная флікерамі.

У Валожынскім раёне каля 21:25 на 35 км дарогі М-6 Мінск—Гродна паблізу Ракава 24-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці на Renault не ўлічыў ўмовы надвор'я і не знізіў хуткасць. У выніку ён сутыкнуўся з аўтамабілем BMW, які стаяў у паласе руху з уключанай аварыйнай светлавой сігналізацыяй. Ад удару машына наехала на 22-гадовага жыхара Валожынскага раёна, які ў гэты момант знаходзіўся перад сваім аўто і папраўляў нумарны знак. Кіроўца BMW атрымаў цялесныя пашкоджанні і пасля аказання медыцынскай дапамогі адпушчаны дадому.

У зімовы перыяд ДАІ Мінскай вобласці заклікае вадзіцеляў перад пешаходнымі пераходамі і прыпынкамі зніжаць хуткасць. Пешаходам неабходна выкарыстоўваць у цёмны час сутак святлоадбівальныя элементы. Праезную частку трэба пераходзіць толькі ва ўсталяваных месцах, пераканаўшыся, што машыны паспелі затармазіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0