Прагноз надвор’я на 18—20 снежня.
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 18 снежня ў Беларусі чакаецца воблачна. Месцамі па краіне, а па Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях — невялікія ападкі, збольшага дождж. Слабы туман.
На большай частцы тэрыторыі галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні, 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 5°C, па ўсходзе да мінус 7°C, днём ад мінус 3 да плюс 3°C, па ўсходзе да мінус 5°C.
У Мінску 18 снежня воблачна. Невялікія ападкі, у асноўным дождж, слабы галалёд. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні, 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2—4°C, днём мінус 1—3°C.
У наступныя двое сутак, 19 і 20 снежня, у Беларусі будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі ападкі (дождж, мокры снег), месцамі туман, галалёд.
На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні, паўднёвы, 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 7°C, па захадзе да плюс 2°C, днём ад мінус 3 да плюс 3°C.
У Мінску 19 снежня воблачна. Часам ападкі (мокры снег, дождж). Слабы галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні, паўднёвы, 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1—3°C, днём мінус 1 — плюс 1°C.