20.01.2019 / 20:41

Гісторык: «Кузьма Кісялёў і Андрэй Грамыка — прыклады для беларускіх дыпламатаў»? Пустаслоўе і бутафорыя 8

Характэрнае для нашых чыноўнікаў пустаслоўе:

«Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што ў сваёй сучаснай гісторыі дыпламатычная служба не раз даказвала здольнасць працаваць прафесійна і паспяхова адстойваць інтарэсы краіны. Паводле Макея, прыкладамі для пераймання і для цяперашняга пакалення дыпламатаў служаць Кузьма Кісялёў, Анатоль Гурыновіч і Андрэй Грамыка».

Ну вось якім асаблівым прафесіяналізмам і адстойваннем інтарэсаў краіны пад назвай Беларусь адзначаліся названыя людзі? Грамыка — гэта сапраўды вядомы дыпламат. Але ж ён да ўласна беларускай дыпламатычнай службы калі і мае дачыненне, то толькі ўскоснае. Ну, хай сабе, дапусцім…

У той жа час — нават на чыста фармальных падставах

якім прыкладам для пераймання і для каго могуць быць міністры замежных спраў БССР, адзінай функцыяй якіх было забеспячэнне бутафорскага прадстаўніцтва рэспублікі ў ААН? Што яны і дзе адстаялі для БССР на міжнароднай арэне? Такога, што перад гэтым не адстаялі іхныя старэйшыя браты-таварышы з Масквы? Цікава было б хоць пра адзін які прыклад даведацца.

Аляксандр Пашкевіч, кандыдат гістарычных навук

3
Яктойказаў / Адказаць
20.01.2019 / 20:48
Дык жа праўду Макей сказаў: прыкладам пустаслоўя і бутафорыі. Якія дыпламаты - такі і прыклад
5
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
20.01.2019 / 21:48
Наконт Грамыкі я не да канца пагаджуся. Гэта быў паважаны ў сьвеце дыплямат, які дзейнічаў у жорсткіх рамках таго, што вырашала ў СССР партыйнае кіарўніцтва.
Але Грамыка мае іншыя заслугі. Менавіта ягоным пратэжэ быў Міхаіл Гарбачоў, які пачаў палітыку перабудовы. Без актыўных намаганьняў Грамыкі Гарбачоў наўрад ці стаў бы генсэкам партыі.
Пасьля Чарнобыльскай катастрофы менавіта Грамыка літаральна лямантаваў на паседжаньнях Палітбюро, каб яно як сьлед занялося гэтай бядою (родная вёска Грамыкі. дзе і мне давялося пабываць, атрымала вялізную дозу радыяцыі). Усё гэта апублікавана ў нататках Вадзіма Мядзьведзева і Аляксея Чарняева, якія вялі пратаколы тых паседжаньняў.
Наконт Кузьмы Кісялёва і Гурыновіча я са спадаром Пашкевічам стопрацэнтова згодны: гэта былі абсалютныя пешкі ў дыпляматыі .
9
Niemand / Адказаць
20.01.2019 / 21:58
Цалкам згодны з панам Пашкевічам.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру