21.01.2019 / 09:23

Вось як выглядала аварыя на плошчы Багушэвіча, праз якую тысячы мінчукоў спазніліся на працу ФОТА 1

Праз ДТЗ у раёне плошчы Багушэвіча ў Мінску ўтварыліся вялікія заторы ў цэнтры.

Заторы дасягаюць васьмі балаў.

Праспект Дзяржынскага стаіць да трохузроўневай развязкі з праспектам Жукава. Вуліца Няміга — да вуліцы Багдановіча. Вуліца Клары Цэткін стаіць ад Бабруйскай да Караля. 

Стаіць у заторы і Раманаўская Слабада да вуліцы Кальварыйскай.

Фота Барыса Гарэцкага

Фота Барыса Гарэцкага

Таксама некалькі трамваяў спыніліся на вуліцы Якуба Коласа, піша sb.by.

Фота sb.by

Да гэтага прывяло сутыкненне дзвюх легкавых машын проста на трамвайных рэйках на перакрыжаванні гэтай вуліцы з вуліцай Сурганава.

Рух трамваяў маршрутаў №№ 1, 6, 11 арганізавалі да РК Возера, а рух трамваяў маршруту № 5 — да РК З.Бядулі. Акрамя таго, быў пушчаны часовы аўтобусны маршрут № 906 «ДС Карбышава — Чырвоная».

Усё прыйшло ў норму толькі а палове на дзясятую раніцы.

Пазней даішнікі распавялі падрабязнасці ДТЗ. Іх, як высветлілася, было два.

Спачатку ў «Таёту», якая ехала з Нямігі ўрэзаўся грузавік і легкавік перагарадзіў дарогу. А пасля іншы кіроўца, на пазадарожніку «Таёта Лэнд Крузер», уехаў у «Рэно», які рухаўся спераду. Кіроўца пазадарожніка не вытрымаў дыстанцыю паміж машынамі. Пасля ён шчыра прызнаўся, што заглядзеўся на папярэдняе ДТЗ, з грузавіком, паведаміў партал «Анлайнер».

9
Ігар / Адказаць
21.01.2019 / 10:11
"Заторы дасягаюць васьмі балаў."
Дарагая рэдакцыя, восем балаў - гэта па якой шкале? Рыхтэра?
Ёсць нейкая ўніверсальная шкала для такіх выпадкаў? Ці вы нам расейскую ад Яндэкса тут прасоўваеце?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру