21.01.2019 / 10:19

У цэнтры Мінска мужчына ўначы пайшоў праз Свіслач і ледзь не патануў 3

112.by

Здарэнне адбылося позна вечарам 20 студзеня, піша 112.by

Відавочца ў 23.23 паведаміў выратавальнікам, што ў Свіслачы ў раёне праспекта Незалежнасці тоне чалавек.

«Калі прыбылі падраздзяленні МНС, за 12 м ад берага на глыбіні каля 2,5 м у палонцы знаходзіўся мужчына. Ён не мог выбрацца самастойна. Высветлілася, што ён хацеў перайсці праз раку на другі бераг, — распавялі ў МНС. — Мужчыну выцягнулі ратавальнікі, перадалі яго брыгадзе медыкаў. Пасля агляду ён быў шпіталізаваны з агульным пераахаладжэннем».

1
bane / Адказаць
21.01.2019 / 10:50
ці будзе пацярпелы (парушальнік ) аплочваць паслугі МНС ?
0
Жвір / Адказаць
21.01.2019 / 11:24
Бядак. Хай выздараўлівае.
0
Жвір / Адказаць
22.01.2019 / 00:25
bane, выратаваўчыя аперацыі бясплатныя, па ўсім сьвеце. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру