21.01.2019 / 10:34

Жыхар Ваўкавыска заснуў на рыбалцы ля вогнішча і абгарэў 4

Жыхар Ваўкавыска заснуў ля вогнішча на рыбалцы, у гэты час агонь перакінуўся на яго вопратку

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС. Пра інцыдэнт стала вядома пасля паведамленні ад медыкаў. У Ваўкавыскім бальніцу 20 студзеня звярнуўся 32-гадовы мужчына.

 Ён распавёў, што 18 студзеня быў на рыбалцы на Нёмане. Грэўся ля вогнішча, заснуў, у нейкі момант ад агню загарэлася адзенне. Мужчына прачнуўся і збіў полымя. Пасля агляду доктара яго з апёкамі спіны і рукі (усяго 9% цела) шпіталізавалі.

0
цывильны / Адказаць
21.01.2019 / 11:34
пить меньше нужно на рыбалке,не май ведь месяц на дворе,аж 9 процентов тела сгорело,но хотя да-рыбалка без водки не рыбалка
0
Козік / Адказаць
21.01.2019 / 17:10
Ёсць некалькі небяспечных сітуацый для людзей, якія нават няшмат выпіўшы (чарку-другую), могуць моцна заснуць.  Ім няможна курыць у ложку, сядзець ці ляжаць каля вогнішча, знаходзіцца блізка каля вады ці на краі абрыву, садзіцца за руль аўто.  Калі вы заўважылі такое за сваімі знаемымі - не саромейцеся папярэдзіць іх аб гэтых небяспеках. 
0
Козік / Адказаць
21.01.2019 / 17:12
Памятайце, што словам можна і забіць і выратаваць..
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру