21.01.2019 / 10:45

Лукашэнка: Беларусь гатовая супрацоўнічаць з усімі замежнымі партнёрамі на прынцыпах прыстойнасці

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных краін, піша БелТА.

«Наша краіна гатовая да ўзаемадзеяння з Захадам і Усходам, Поўначчу і Поўднем, калі яно будуецца на прынцыпах павагі, шчырасці і прыстойнасці. З улікам свайго геастратэгічнага становішча мы, як ніхто іншы, зацікаўлены ў міры, стабільнасці, неканфліктным і эфектыўным партнёрстве. Толькі шляхам раўнапраўнага дыялогу ліквідуюцца стэрэатыпы і бурацца пабудаваныя на іх падмурку сцены неразумення», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Даверчыя граматы Лукашэнку ўручылі дыпламаты з Аўстрыі, Арменіі, Бахрэйна, В'етнама, Ганы, Канады, Туніса, Чарнагорыі, Чэхіі, Сальвадора.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру