Амерыканскі часопіс Time назваў абранага прэзідэнта ЗША Барака Абаму сваім чалавекам году.

Як паведамляе рэдакцыя, выбар паў на Абаму праз яго амбітыя планы на будучыню ў змрочны час глабальнага крызісу.

Абама, дарэчы, з’яўляўся на вокладцы Time 15 разоў за апошнія два гады.

Яго супернікамі на тытул Чалавек году былі кандыдат ад рэспубліканцаў у віцэ‑прэзідэнты ЗША Сара Пэйлін і прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі.

Летась чалавекам году Time назваў тагачаснага прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Традыцыя абіраць Чалавека году нарадзілася ў 1927 г. у сувязі з тым, што запоўніць старонкі часопіса ў бедны на падзеі перадкалядны тыдзень досыць цяжка.

Тытул Чалавек году Time у розны час атрымлівалі Франклін Рузвельт (тройчы), Адольф Гітлер, Іосіф Сталін (двойчы), Мікіта Хрушчоў, Лех Валенса, Біл Клінтан.

Апроч выдатных асобаў, Time адзначаў пакаленне маладзей за 25 гадоў, камп’ютэр і планету Зямля.

У 2005 г. тытул падзялілі актыўны змагар з галечай, лідэр U2 Бона і заснавальнік Microsoft Біл Гейтс.

Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0