Некалькі прарасійскіх арганізацыяў звярнуліся ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь з заклікам распачаць працэс ліквідацыі Партыі БНФ.

Зварот падпісаны чатырма грамадскімі аб’яднаннямі, адной прыватнай установай і адным самаабвешчаным «каардынацыйным саветам» нявызначанага юрыдычнага статуса.

Нагодай для зварота паслужыла заява Сойму Партыі БНФ «Беларуская мова — найважнейшы фактар нацыянальнай бяспекі для незалежнай беларускай дзяржавы», агучаная 12 студзеня.

«Можна было б толькі пасьмяяцца з гэтага наіўнага даносу ў беларускую пракуратуру. Гэта не першы раз калі сталіністы і іншыя памагатыя расейскага імпэрыялізму спрабуюць забрудзіць імя БНФ абвінавачаньнямі ў экстрэмізме. Так было ў савецкія часы, так здараецца ў часы выбарчых кампаніяў. Прыгадваю, як у 2016 годзе такая ж задумка была ў дэпутата расейскай дзярждумы і галоўнага юрыста КПРФ Вадзіма Салаўёва — той у расейскую генпракуратуру зьвяртаўся з заклікам прызнаць БНФ і Малады Фронт экстрэмістамі, але ні да чаго гэта не прывяло. Натуральна, беларуская пракуратура ведае хто тут насамрэч ёсьць экстрэмістам і хто працуе супраць беларускага народа і беларускіх інтарэсаў (пра гэта нават у мінулым годзе на адрас прадстаўнікоў гэтай бруднай «Новай эканомікі» і прысуды выносіліся за распальваньне антыбеларускай варажнечы)», — кажа старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0