21.01.2019 / 12:22

У полі каля Дзятлава мінчук забіў зубра з карабіна з прыцэлам начнога бачання жорсткае фота 14

СК

Здарэнне адбылося раніцай 18 студзеня на полі ў Дзятлаўскім раёне на тэрыторыі лясгаса. 48-гадовы мінчук там незаконна забіў зубра.

Канфіскаваныя паляўнічы карабін «Tikka M595» з прыцэлам начнога бачання, некалькі стрэляных гільзаў і патрон. Дапытаныя сведкі. Туша зубра накіравана для правядзення ветэрынарнай экспертызы.

Падазраваны з'яўляецца кіраўніком прыватнай фірмы. Яго паляўнічы стаж складае амаль 30 гадоў.

Заведзена крымінальная справа па факце незаконнага палявання на чырванакніжную жывёлу з прычыненнем шкоды ў асабліва буйным памеры. Шкода навакольнаму асяроддзю складае да 400 базавых велічыняў (10 200 рублёў).

11
Жвір / Адказаць
21.01.2019 / 11:21
За незаконнае паляванне яму пагражае да 400 базавых велічыняў штрафу (10 200 рублёў).
https://nn.by/?c=ar&i=223932
За такое злачынства павінны быць прызначаны тэрмін зьняволеньня ў столькі гадоў, колькі ў штрафе рублёў...
3
Спартовец / Адказаць
21.01.2019 / 11:56
Гэны паляўнік дурань, што тут казаць. Вельмі шкада Зубра, які зьяўляецца сымбалем нашай Радзімы!
3
Northbelarusan / Адказаць
21.01.2019 / 12:07
Ну, вырадак. Навошта забіваць жывёл дзеля забавы?
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру