Вяселле ў Віцебску скончылася рэанімацыяй для айчыма нявесты, яго нажом параніў новаспечаны сваяк, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка.

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 20 студзеня. Айчым і маці нявесты прыехалі на вяселле з Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння ўрачыстасцяў сваякі маладых паехалі на здымную кватэру, дзе працягнулі гулянні. У нейкі момант бацька жаніха ўстаў і ўдарыў нажом у шыю айчыма нявесты. Мужчыну даставілі ў рэанімацыю, ён жывы.

Параніўшы сваяка новаспечаны свёкар патлумачыць прычыны ўдару не змог.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0