21.01.2019 / 12:03

Зніклых гродзенскіх падлеткаў знайшлі: гімназіст-алімпіяднік дабраўся да Масквы, а яго «калега» — да Магілёва 1

У Гродне двое хлопцаў-падлеткаў зніклі ў адзін і той жа дзень — 15 студзеня. 20 студзеня іх удалося знайсці, паведамляе Гродзенская міліцыя.

Аляксандр Чак. 

Спачатку супрацоўнікі Магілёўскай міліцыі пры ўзаемадзеянні з аператыўнікамі крымінальнага вышуку УУС Гродзенскага аблвыканкама, а таксама пры садзейнічанні аператыўнікаў ГУУС Мінгарвыканкама ў Магілёве знайшлі Чака Аляксандра Вітальевіча 2001 года нараджэння. З маладым чалавекам усё добра.

Дзяніс Духанін. 

Таксама ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў пры ўзаемадзеянні з паліцыяй горада Масквы вызначана месцазнаходжанне Духаніна Дзяніса Уладзіміравіча 2002 года нараджэння. Юнак знаходзіўся ў Маскве, з ім таксама ўсё добра.

4
Жора / Адказаць
21.01.2019 / 13:55
Поехал столицу покорять, Москву. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру