21.01.2019 / 12:04

Лукашэнка назваў краіну, якая можа стаць апорным пунктам у Афрыцы 7

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка распавёў, размаўляючы сёння з пасламі замежных дзяржаў пасля цырымоніі ўручэння даверчых грамат, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь сур'ёзна вывучае магчымасці супрацоўніцтва з Ганай.

«Упэўнены, што яна будзе адным з апорных пунктаў у Афрыцы, з якой мы пачнём больш актыўнае супрацоўніцтва і з іншымі краінамі», — заявіў кіраўнік дзяржавы ў размове з паслом Рэспублікі Гана ў Беларусі Леслі Ача Апока-Уарэ.

У сельскагаспадарчай і будаўнічай галінах гэтай краіны добра ведаюць беларускія калійныя ўгнаенні і металургічную прадукцыю. «Мы бачым далейшыя перспектывы для істотнага пашырэння супрацоўніцтва, перш за ўсё ў АПК, а таксама ў прамысловай кааперацыі», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка сёння прыняў даверчыя граматы паслоў 10 краін.

0
tagasviet / Адказаць
21.01.2019 / 12:14
А чаму не Лесота? А, у Ганы нафта ёсць. Дык мо лепш з Нігерыяй засябраваць -- там паболей, думаю.
6
Serg / Адказаць
21.01.2019 / 12:53
Магадишу тоже можно завоевать!!! только дайте команду!!!
0
Зiма / Адказаць
21.01.2019 / 15:15
Лесьлi бачна што свойская цётка.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру