21.01.2019 / 12:15

24 студзеня ў «Акадэмкнізе» — прэзентацыя новай кнігі Алеся Белага пра беларускую кухню 6

Кнігарня «Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72).

24 студзеня ў 18 гадзін у краме «Акадэмічная кніга» адбудзецца аўтограф-сесія Алеся Белага з нагоды выхаду кнігі «Белорусская кухня. Гастрономический путеводитель».

Часам лічыцца, што беларуская кухня - сціплы набор простых і сытных сялянскіх рэцэптаў, не здольных упісацца ў сучасныя рэстаранныя меню. Аднак гэта міф, і сярод разнастайнасці беларускіх рэцэптаў можна знайсці практычна ўсё.

Здаровае харчаванне? Шукайце шчаўе - сапраўдны суперфуд Беларусі, бярозавы квас або клінковы сыр.

Варыяцыі на тэму італьянскай кухні? У нашай кухні гаспадыні з XVI стагоддзя рыхтавалі лазанкі - страву, блізкую да лазанні і па назве, і па рэцэпце.

Далікатныя дэсерты? Беларусы ведалі свой чызкейк - сырнікі - яшчэ да таго, як гэта стала модным.

Такім чынам, перад вамі - некалькі дзясяткаў традыцыйных рэцэптаў, якія сабраў гісторык беларускай кухні Алесь Белы, вядомы сваёй запалам да даследавання смачнай даўніны.

Аўтар уздымаў архівы, а заадно ўлічваў, якія стравы папулярныя і любімыя ў сучаснай Беларусі. У даведніку сабраныя не толькі спосабы прыгатавання, але і найлепшыя месцы, дзе беражліва захоўваюць традыцыі беларускай кухні. 

РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

3
Звыклы беларус / Адказаць
21.01.2019 / 13:48
таких кампилятарау як гэны Белы-чарнявы няможна дапускаць ни да стравы ни да справы - усё будзе "ну як там, юшка удалася?- Паскудзтва, брат, и не пытайся!"
4
Спартовец / Адказаць
21.01.2019 / 14:54
Усё яно добра, але чаму па-расейску? Для расейцаў зробленая ці што? Будуць спрабаваць наш квас сплагіяціць?
3
Электробус / Адказаць
21.01.2019 / 17:38
Аўтар вельмі любіць масковію, добра для яе пастараўся, рыхтуецца да нечага. А хто набудзе гэны фаліянт, той, так бы мовіць, яго памочнікам стане...
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру