Раніцай у суботу ў лясным масіве ў канцы вул. Лясной у Калінкавічах была знойдзена згарэлая машына таксі.
фота СК
Неўзабаве быў затрыманы 25-гадовы мясцовы жыхар, які нідзе не працуе і неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Ён быў у стане алкагольнага ап'янення.
Сёння высветліліся падрабязнасці забойства, піша СК.
Падазраваны быў у гасцях, патэлефанаваў у службу таксі. Таксіста, які прыбыў па выкліку, спачатку папрасіў адвезці дадому, а затым у ваколіцы вёскі Гулевічы. Падчас паездкі напаў на кіроўцу, некалькі разоў ударыўшы нажом у шыю і грудную клетку. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў таксіст памёр на месцы.
У ходзе допыту падазраваны распавёў, што выкінуў цела з аўтамабіля, пасля чаго самастойна здзейсніў паездку, а затым падпаліў транспартны сродак.