21.01.2019 / 13:53

На ўскраіне Мінска кампанія моладзі ўжывала марыхуану і экстазі: затрыманыя 37 чалавек 7

guvd.gov.by

Міліцыя 19 студзеня ў катэджы на вул. Геалагічнай затрымала 37 чалавек, сярод якіх былі непаўналетнія. У міліцыі мелася аператыўная інфармацыя аб тым, што маладыя людзі мелі намер ужыць псіхатропы, паведамляе guvd.gov.by.

У дваіх непаўналетніх былі выяўленыя і канфіскаваныя наркотыкі. У аднаго — 5 г марыхуаны і 0,6 г MDMA. У другога пры сабе мелася каля 0,4 г марыхуаны.

Нагодай для сустрэчы моладзі сталі мінулыя святы. Усе яны — навучэнцы розных навучальных устаноў. Раней яны не прыцягваліся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. 

 У дачыненні да двух чалавек заведзены дзве крымінальныя справы па ч. 1 арт. 328 КК.

11
pb82 / Адказаць
21.01.2019 / 12:47
а вось гэта побач з травой наркотык хіба толькі для мух )))
10
фелікс / Адказаць
21.01.2019 / 12:50
37 новых зэкаў - у Шуневіча свята.
16
Максим Дизайнер / Адказаць
21.01.2019 / 13:17
Да, лучше бы белую хлестали. Бедные дети. В Амстере их бы за это пожурили. А в нашей казарме всю жизнь поломают.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру