21.01.2019 / 13:39

Прэзідэнт Зімбабвэ прыпыніў замежнае турнэ з-за пратэстаў у краіне 1

На мінулым тыдні ён тры дні быў у Беларусі. 

president.gov.by

Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва быў вымушаны спыніць сваю двухтыднёвую паездку за мяжу пасля заяваў пра злоўжыванні з боку зімбабвійскіх сіл бяспекі, паведамляе Sky News.

У сваім допісе ў твітары прэзідэнт Зімбабвэ не згадаў нядаўні гвалт, але сказаў, што не будзе ўдзельнічаць у Сусветным эканамічным форуме ў Давосе «у святле эканамічнай сітуацыі».

«Першачарговая задача — вярнуць Зімбабвэ спакой, стабільнасць і магчымасць зноў працаваць», — сказаў Мнангагва.

Прынамсі некалькі чалавек былі забітыя і сотні затрыманыя пасля некалькіх дзён беспарадкаў у сталіцы Зімбабвэ Харарэ і ў другім горадзе Булавая. Таксама сілы бяспекі ў Зімбабвэ абвінавачваюцца ў правядзенні начных рэйдаў і збіцці падазраваных у іх дамах.

Беспарадкі пачаліся пасля таго, як Мнангагва абвясціў, што цэны на паліва ў Зімбабвэ павялічацца ў два разы, і, тым самым, цана на бензін у краіне стане самай высокай у свеце.

0
Звыклы беларус / Адказаць
21.01.2019 / 14:14
а наш то яшчэ той Авань Цюрыст ... и Венесуэла ничому не навучыла, ни Расея ... ну кали не Авань Цюрыст то Ё Лу Пень ...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру