Журналісты з Ніжняга Ноўгарада выклалі на Ютуб відэасюжэт, прысвечаны прадаўцам масажных накідак і пыласосаў. Яны прапануюць такія прылады з нацэнкай у 10 разоў, а даверлівых заманьваюць зніжкамі і ільготнымі крэдытамі.

Гісторыя не новая. Але цікава, што на гэты раз як адзін з прадаўцоў адкрыта прызнаў, што з’яўляецца грамадзянінам Беларусі.

Прадавец Максім паведаміў, што з'яўляецца грамадзянінам Беларусі.

Прадавец Максім паведаміў, што з'яўляецца грамадзянінам Беларусі.

Падобныя «бізнэсоўцы» ўвесь час катаюцца па ўсёй тэрыторыі СНД. Прадаюць рознае: посуд, коўдры, пыласосы… Персанажы з відэароліка, напрыклад, прапануюць масажныя накідкі на крэслы. Працэдура стандартная: здымаецца рэстаран ці канферэнц-зала, дзе і праводзіцца «прэзентацыя», на якой гаваркі менеджар распісвае цуды свайго тавару. Мясцовых жыхароў запрашаюць ці абзвоньваючы па тэлефонах, ці дасылаючы прыгожыя каляровыя запрашальнікі.

Прадаўцы ездзяць з такімі гастролямі па ўсіх гарадах, не абыходзячы ўвагай і зусім маленькія. У відэасюжэце, напрыклад, гутарка ідзе ўвогуле пра сяло пад Ніжнім Ноўгарадам, якое называецца Пачынкі.

Адметна таксама, што некаторыя наведнікі «прэзентацыі» загадзя ведалі, што мерапрыемства, мякка кажучы, сумнеўнае. Але ўсё адно выйшлі адтуль з падпісанай дамовай.

Прытым што так званыя «масажныя крэслы», якія прадаюць «гастралёры» — гэта нават не крэслы, а проста накідкі. Каштуюць яны вельмі шмат: «са зніжкай» іх можна набыць на прэзентацыі за 118 тысяч расійскіх рублёў, гэта $1700!

Зразумела, што жыхар расійскай правінцыі такую раскошу дазволіць сабе не можа. Тады яго ўгаворваюць узяць крэдыт. Пры афармленні крэдыту кошт гэтай масажнай накідкі павялічваецца на траціну — да $2,5 тысячы за анучку з вібраматорам. Прытым, што набыць яе самастойна можна ў 12 разоў танней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?