Аварыя здарылася 18 студзеня каля 21.30.

На 35-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Гродна 24-гадовы жыхар Гродзеншчыны на Рэно не ўлічыў неспрыяльныя ўмовы надвор’я і не знізіў хуткасць, паведамляе абласная міліцыя.

У выніку ён сутыкнуўся з аўтамабілем БМВ, які стаяў у паласе руху з уключанай светлавой сігналізацыяй.

Ад удару машына наехала на 22-гадовага кіроўцу, які ў гэты час быў перад сваёй машынай і папраўляў нумар.

Кіроўца БМВ атрымаў цялесныя пашкоджанні. Медыкі яму дапамаглі і адпусцілі дамоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0