Фура з 12 т металу ў прычэпе і двума дзецьмі ў салоне ўляцела ў дрэва пад Бабруйскам, паведамляе магілёўская міліцыя.

Аварыя адбылася раніцай 19 студзеня на трасе Бабруйск — Мазыр у раёне вёскі Маяк. 52-гадовы мужчына ехаў з Кобрына ў Бялынічы і заснуў за рулём. Аўтамабіль КамАЗ з 12 т металічных канструкцый на поўнай хуткасці з'ехаў з трасы і ўрэзаўся ў дрэва. «Машына атрымала сур'ёзныя механічныя пашкоджанні. Кіроўца, а таксама сямігадовая і дзевяцігадовая дочкі, якія знаходзіліся на спальным месцы ў салоне, не пацярпелі», — распавялі ва УУС.

На кіроўцу складзены два пратаколы — за парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў і за здзяйсненне ДТЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0