Архіўнае фота

Архіўнае фота

Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі журналісткаў ў парушэнні заканадаўства аб СМІ і прымусілі сесці ў міліцэйскую машыну, на якой даставілі ў аддзяленне ў Бараўлянах, паведамляе БАЖ.

Затрыманне адбылося побач з мемарыялам Курапаты пад Мінскам.

Вольгу Чайчыц спынілі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, пасля чаго прымусілі Вольгу Чайчыц перасесці ў міліцэйскую машыну і павезлі ў Бараўлянскі РАУС. Затрыманы таксама і аператар Сяргей Краўчук.

— У Курапатах міліцыянты часта затрымліваюць журналістаў. Відавочна, улады хочуць, каб мы не асвятлялі падзеі ва ўрочышчы і каля скандальнага рэстарана «Паедзем паядзім», — расказала журналістка ў анлайн-трансляцыі, якую вяла падчас затрымання. У Курапатах перад гэтым была прэс-канферэнцыя праціўнікаў рэстарана.

У 2018 годзе Вольгу Чайчыц 14 разоў штрафавалі за нібыта парушэнне заканадаўства аб СМІ — супрацоўніцтва са спадарожнікавым тэлеканалам «Белсат» (Польшча).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0